Навiны
Беларускі хакеіст стаў найлепшым гульцом у КХЛ
Афіцыйны сайт КХЛ прадставіў першы рэйтынг гульцоў сезона-2025/26. Яго ўзначальвае беларускі варатар ніжагародскага «Тарпеда» Іван Кульбакоў, паведамляе Точка. by.
Наколькі актыўна ў Беларусі купляюць айчынныя тавары, расказалі ў МАРГ
Наколькі актыўна ў Беларусі купляюць айчынныя тавары, расказала намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Святлана Караткевіч, паведамляе БелТА.
Вядучымі «Інтэрбачання» стануць індыйская актрыса і кітайскі тэлевядучы
Высокі ўзровень узаемадзеяння
Узаемаадносіны паміж урадамі Беларусі і Расіі знаходзяцца на самым высокім узроўні. Аб гэтым заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падчас рабочай сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Барысам Грыз-ловым, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Лукашэнка зацвердзіў новы механізм дзяржпадтрымкі федэрацый і спартыўных клубаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 верасня падпісаў указ № 337 «Аб аказанні падтрымкі спартыўным арганізацыям». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Міклашэвіч: Наша адзінства — гэта сіла і ўстойлівасць беларускага грамадства і дзяржавы
Наша адзінства — гэта сіла і ўстойлівасць беларускага грамадства і дзяржавы. Аб гэтым заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч у час дыялогавай пляцоўкі «Забеспячэнне міру і грамадзянскай згоды — канстытуцыйная мэта грамадства і дзяржавы», якая прайшла ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, паведамляе БелТА.
Новыя тэхналогіі і міжнародныя праекты. Як развіваецца будаўнічая галіна Беларусі
Вытворцы гатовы прапанаваць найноўшыя матэрыялы, а самі будаўнікі актыўна прымяняюць у рабоце сучасныя тэхналогіі, у тым ліку пры рэалізацыі міжнародных праектаў. Аб гэтым расказаў першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Уладзімір Навумовіч на міжнароднай архітэктурна-будаўнічай выстаўцы BUDEXPO, паведамляе БелТА.
Астэроід у тысячу разоў большы за чалябінскі наблізіцца да Зямлі — вучоныя
Астэроід FA22 памерам у два футбольныя палі праляціць на мінімальнай адлегласці ад Зямлі 18 верасня 2025 года, расказалі ў прэс-службе Лабараторыі сонечнай астраноміі, паведамляе Точка. by. Бліжэй за ўсё да нашай планеты аб’ект апынецца ў 10 гадзін раніцы па мінскім часе.
Сербскі футбаліст памёр на полі пасля сардэчнага прыступу
Былы паўабаронца зборнай Сербіі Дзеян Мілаванавіч памёр на 42-м годзе жыцця падчас таварыскага матчу ветэранаў. Пра гэта паведамляе Smartpress. by.
У Калінкавічах 4-гадовае дзіця апынулася за рулём аўто і выехала на дарогу
У Калінкавічах за рулём аўто заўважылі чатырохгадовае дзіця. Інцыдэнт зафіксавалі камеры відэаназірання, супрацоўнікі ДАІ неадкладна адрэагавалі. Пра гэта паведамляе Точка. by. Перад тым як малыш апынуўся за рулём, бацька перавозіў яго ў машыне без дзіцячага крэсла, што ўжо з’яўляецца парушэннем правілаў.