Навiны
У нумары Настассі Краўчанка на «Інтэрбачанні» прымуць удзел паветраныя гімнасты
У нумары беларускай удзельніцы міжнароднага музычнага конкурсу «Інтэрбачанне» Настассі Краўчанка прымуць удзел паветраныя гімнасты. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Маскве расказаў генеральны дырэктар Першага канала Канстанцін Эрнст, паведамляе БелТА.
Што пісала «Звязда» аб падзеях 17 верасня 1939 года?
У Беларусі з 1 кастрычніка нормы аплаты за школьнае харчаванне павялічаць на 5 працэнтаў
У Беларусі з 1 кастрычніка грашовыя нормы расходаў на харчаванне будуць павялічаны на 5 працэнтаў для навучэнцаў агульнаадукацыйных школ, дашкольных і іншых устаноў адукацыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Маштабны велапрабег аб’яднаў больш за 400 прадстаўнікоў сферы адукацыі і навукі ў сталіцы
Рэспубліканскі праект «Дарогамі памяці», прысвечаны Дню народнага адзінства, стаў добрай традыцыяй Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Сёлета велапрабег у сталіцы прайшоў чацвёрты раз, сімвалічна стартаваўшы ля стэлы «Мінск — горад-герой». Мерапрыемства пачалося з цырымоніі ўскладання кветак і хвіліны маўчання ў памяць аб тых, каму мы абавязаны сённяшнім мірным жыццём.
Работніцы школьнай сталовай кралі ежу ў дзяцей — як іх пакаралі
Злачынная схема выглядала надзейнай, як швейцарскі гадзіннік, і эфектыўна працавала больш за паўгода. У Мазыры вынесены прыгавор па рэзананснай крымінальнай справе аб крадзяжы прадуктаў у школьнай сталовай. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «МОЗЫРЬ».
Уладзіслаў Татарыновіч — намеснік Старшыні Савета Рэспублікі
Ён быў выбраны тайным галасаваннем падчас адкрыцця чацвёртай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання.
Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені-жніўні вырас на 8,5%
Рознічны тавараабарот у студзені — жніўні 2025 года склаў Br66,6 млрд, або 108,5% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня — жніўня 2024 года, паведамляе БелТА.
Румак: Міжканфесійны мір з’яўляецца адной з важнейшых умоў развіцця незалежнай Беларусі
Міжканфесійны мір з’яўляецца адной з важнейшых умоў развіцця незалежнай Беларусі. Такім меркаваннем падзяліўся ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак, паведамляе БелТА.
Памёр амерыканскі акцёр і рэжысёр Роберт Рэдфард
Вядомы амерыканскі акцёр, кінарэжысёр і прадзюсер Роберт Рэдфард памёр ва ўзросце 89 гадоў. Аб гэтым інфармуе выданне The New York Times, паведамляе БелТА.