Навiны
Зборная Беларусі па хакеі абгуляла каманду Расіі
Беларускія хакеісты абгулялі каманду «Расія 25» у таварыскім матчы ў рамках турнэ нацыянальнай зборнай, паведамляе Sputnik.
Маскоўскае «Дынама» ўпершыню за 12 гадоў выйшла ў паўфінал Кубка Гагарына
Наступным сапернікам маскоўскай каманды будзе чэлябінскі «Трактар».
Хакеісты мінскага «Дынама» сустрэліся з журналістамі перад стартам серыі з «Трактарам»
Да старту другога раўнда плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі — два дні. Фанаты, якія разам з «Дынама-Мінск» едуць у Чалябінск, збіраюць рэчы. А тыя, хто чакае дамашніх гульняў з «Трактарам», стаяць у вялізных чэргах у касах «Мінск-арэны», не зважаючы на моцны вецер і нават завіруху. А самі хакеісты тым часам актыўна трэніруюцца. Але адна з трэніровак стала адкрытай, праўда, толькі для журналістаў.
«Дынама-Мінск» пачынае плэй-оф на дамашнім лёдзе
Героі тыдня. Хакеісты «Дынама-Мінск» упершыню ў гісторыі пачнуць выступленне ў першым раўндзе плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі на дамашнім лёдзе. У заключным матчы рэгулярнага чэмпіянату «зубры» на выездзе сустракаліся з «Сочы». Вынік матча 6:2 — на карысць мінскіх хакеістаў. Такім чынам, за 68 тураў мінчане набралі 86 ачкоў і занялі чацвёртую пазіцыю ў табліцы Заходняй канферэнцыі. Першым сапернікам «Дынама-Мінск» у першым раўндзе Кубка Гагарына стане маскоўскі ЦСКА, які фінішаваў пятым. Каманды сустрэнуцца на «Мінск-арэне» 26 і 28 сакавіка. Далей каманды пераедуць у Маскву, дзе сустрэнуцца 30 сакавіка і 1 красавіка. Пры неабходнасці матчы з пятага да сёмага адбудуцца 3 красавіка (Мінск), 5 красавіка (Масква) і 7 красавіка (Мінск).
«Дынама-Мінск» б’е сапернікаў, але казаць пра подзвіг рана
Хакейны клуб «Дынама-Мінск» прама зараз стварае сваю непаўторную гісторыю на лёдзе. Восем матчаў запар на выяздзе і дома «зубры» не пакідаюць сваім сапернікамі шанцаў на перамогу. Кожны матч — непаўторны і непрадказальны. У кожнай гульні свае героі. А тым часам да заканчэння рэгулярнага чэмпіянату застаецца менш за месяц. Заўчасна «Дынама-Мінск» аформіла і выхад у плэй-оф. Гісторыя, якую хочацца зафіксаваць і запомніць.