Навiны
Што залежыць ад аператара машыннага даення?
Руслан Кот з Дубровеншчыны — асоба ў сельскагаспадарчых колах Віцебшчыны вядомая. Трэці год мужчына працуе на малочнатаварнай ферме «Старая Буда» СГФ імя Ю. Смірнова ААТ «Аршанскі КХП», амаль столькі ж ён выходзіць пераможцам абласнога спаборніцтва па вытворчасці малака сярод маладых аператараў машыннага даення па выніках квартала і года. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, у чым сакрэт яго высокіх надояў.
Беларусь — адна з нямногіх краін, дзе змяншаецца колькасць нарказлачынстваў
Беларусь — адна з нямногіх краін, дзе змяншаецца колькасць нарказлачынстваў. За гэтым стаіць сур’ёзная работа прафесіяналаў, якія працуюць на апярэджанне. Аднак самазаспакойвацца не варта: у той час як статыстыка ідзе на спад, павялічваецца колькасць непаўналетніх, уцягнутых у супрацьпраўную дзейнасць. Жадаючы лёгкіх грошай, дзеці пагаджаюцца на рызыкоўныя прапановы, пасля чаго атрымліваюць рэальныя тэрміны зняволення. Пры гэтым амаль усе з іх ведаюць: адказнасць за нарказлачынствы наступае з 14-гадовага ўзросту.