Навiны
Рознічны тавараабарот у студзені-красавіку 2025-га перавысіў 30 мільярдаў рублёў.
Беларускую малочку ўпершыню прадалі ў Сірыю праз БУТБ
Качанава: У садаводчых таварыствах, дзе выбудаваная камунікацыя, няма праблем
У Мінску 24 красавіка пройдзе прыём па пытаннях якасці і даступнасці тавараў
У Мінскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў 24 красавіка з 11:30 да 20:30 будзе працаваць грамадская прыёмная па пытаннях цэн, якасці і наяўнасці тавараў на спажывецкім рынку.
Аб’ём міжнароднага гандлю Кітая склаў каля 3,7 трыльёна юаняў
Аб’ём міжнароднага гандлю таварамі і паслугамі Кітая ў лютым склаў каля 3,7 трыльёна юаняў, павялічыўшыся на 14 працэнтаў у гадавым вылічэнні. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні валютнага кантролю КНР, перадае «Сіньхуа».
Што важна памятаць дачнікам, якія набываюць участак у садовым таварыстве?
Садовае таварыства першапачаткова населеным пунктам не з’яўляецца, аднак пры пэўных абставінах можа атрымаць такі статус, патлумачыла кансультант юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства эканомікі Ірына Скачкова. Апошнім часам, у Мінэканомікі паступае значная колькасць зваротаў, якія звязаны з падобнай тэматыкай. Як заўважыла кансультант, частка зваротаў сведчыць аб тым, што грамадзяне, набываючы зямельныя ўчасткі ў садовых таварыствах, не заўсёды валодаюць неабходнай інфармацыяй аб прававым рэгуляванні ў гэтай галіне.
Як мясцовыя ўлады знаходзяць паразуменне з садаводчымі таварыствамі на сваёй тэрыторыі
Яшчэ некалькі тыдняў — і пачнецца актыўны дачны сезон. Клопат не толькі саміх шчаслівых уладальнікаў лецішчаў, але і мясцовых сельсаветаў, на тэрыторыі якіх гэтыя лецішчы, дакладней садаводчыя таварыствы, знаходзяцца. Бо садаводчае таварыства — гэта не вёска і не пасёлак, гэта, так бы мовіць, «дзяржава ў дзяржаве», бо сельсавету яно фактычна не падпарадкоўваецца. У апошні час паўнамоцтвы мясцовай улады адносна садаводчых таварыстваў былі значна пашыраныя, але дасягнуць беспраблемнага суіснавання ўдаецца не заўсёды. Мы пацікавіліся непасрэдна ў старшынь сельсаветаў у розных рэгіёнах, як ім удаецца наладжваць кантакт з дачнікамі, якія нібыта і свае, а нібыта і не.
Тавараабарот Беларусі і Свярдлоўскай вобласці з 2020 года вырас больш як у два разы
Тавараабарот Беларусі і Свярдлоўскай вобласці з 2020 года вырас больш як у два разы. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч у час пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Свярдлоўскай вобласці і Беларусі, перадае БелТА.
Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі за 2024 год павялічыўся на 5,1%
Па выніках 2024 года знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі склаў больш за $100 млрд, павялічыўшыся ў параўнанні з 2023 годам на 5,1 працэнта. Адпаведныя статыстычныя даныя апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.
Тавараабарот паміж Беларуссю і Пакістанам вырас на 4,6%
Пра гэта заявіў па выніках пасяджэння сумеснай беларуска-пакістанскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якая прайшла ўчора ў Мінску, яе сустаршыня, міністр энергетыкі Аляксей Кушнарэнка.