Навiны
ДПК: Беларуская пагранічная служба гатовая да павелічэння патокаў на латвійскім і літоўскім напрамках пасля закрыцця Польшчай граніцы
Беларуская памежная служба гатовая да павелічэння патокаў на латвійскім і літоўскім напрамках пасля закрыцця Польшчай граніцы. Пра гэта паведаміў 11 верасня журналістам афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Антон Бычкоўскі, паведамляе БелТА.
У Гродзенскай вобласці адбыўся выязны семінар для старшынь раённых Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў
Абмен вопытам і новыя ідэі.
Ілан Маск ужо не самы багаты чалавек у свеце
Ілан Маск саступіў званне самага багатага чалавека ў свеце — яго абышоў Лары Элісан, сузаснавальнік і старшыня савета дырэктараў Oracle
У пажылой мінчанкі скралі пудзіла кубінскага кракадзіла
У жыхаркі сталіцы прапала пудзіла кракадзіла. Гэты незвычайны сувенір 91-гадовая жанчына прывезла з Кубы больш за 40 гадоў таму, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Патрабаванні да бяспекі будматэрыялаў і вырабаў зменены ў Беларусі
У Беларусі з 8 верасня ўведзены ў дзеянне тэхнічны рэгламент «Аб бяспецы будаўнічых матэрыялаў і вырабаў», паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.
Больш за 32 кг нарказмяшчальных раслін знішчана за жнівень у Кобрынскім раёне
У Кобрынскім раёне за жнівень знішчана больш за 32 кг нарказмяшчальных раслін, паведамляе БелТА.
Аcіповічы запрашаюць на экафестываль «Ціхае паляванне»
Мерапрыемства адбудзецца ў гэтыя выхадныя — 13-14 верасня. Гэта фестываль ад стваральнікаў знакамітай «Бард-рыбалкі», які папулярызуе экакультуру, беражлівыя адносіны да прыроды, прапагандуе здаровы і актыўны лад жыцця, яднанне з прыродай пад аўтарскую песню, жывую музыку і паэзію. Вось ужо ў чацвёрты раз ён праходзіць на базе адпачынку «Бярозкі» з выглядам на лес і маляўнічае Асіповіцкае водасховішча.
Шкода перавысіла Br1,4 млн. КДК Мінскай вобласці выявіў злачынную схему продажу мяса
Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці пры праверцы дзяржаўнага мясаперапрацоўчага прадпрыемства выявіў злачынную схему рэалізацыі паўтушы буйной рагатай жывёлы пасрэдніцкім структурам па цэнах ніжэйшых за рынкавыя, паведамляе БелТА.
Творчыя падарункі да Дня горада ўпрыгожылі Гомель
У Гомелі гэты верасень аказаўся шчодрым на адкрыцці. Горад над Сожам упершыню стаў пляцоўкай адразу для двух маштабных фестываляў — пясчанай і драўлянай скульптуры.