Навiны
Форум патрыятычных сіл прайшоў у Мінску ў Дзень народнага адзінства
Дзень народнага адзінства адзначаецца ў Беларусі 17 верасня. Яго кульмінацыяй па традыцыі стаў Форум патрыятычных сіл у Палацы спорту, у якім узялі ўдзел палітычныя і грамадскія дзеячы, лідары меркаванняў. Усіх прысутных аб’яднала адно — любоў да сваёй Радзімы.
У Мінску стартавала міжнародная выстаўка BUDEXPO-2025
Больш за 80 арганізацый з Беларусі, Расіі, Кітая і Казахстана, 11 прадпрыемстваў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, тры дні новых тэхналогій і прарыўных рашэнняў у сферы будаўніцтва, жывых зносін з экспертамі архітэктуры і дызайну. Да 19 верасня ў беларускай сталіцы працуе 27-я Міжнародная архітэктурна-будаўнічая выстава BUDEXPO-2025, найбуйнейшы ў нашай краіне выставачны праект у сферы будаўніцтва.
Аднабаковае закрыццё Польшчай граніцы — небяспечны прэцэдэнт для міжнароднай лагістыкі
Аднабаковае і дастаткова рэзкае закрыццё наглуха граніцы з Польшчай насамрэч датычыцца не толькі Варшавы, Мінска і дзяржаў, якія карысталіся гэтым трансеўразійскім маршрутам у тавараабароце. Кейс на беларуска-польскай граніцы можа мець больш значныя наступствы для глабальнай прасторы, бо ён стварае прэцэдэнт, калі адзін з бакоў па сваім жаданні блакіруе міжнародны транспартны калідор. І спрабуе гэты штучны бар’ер выкарыстоўваць у сваіх геапалітычных інтарэсах. Небяспечны прэцэдэнт для міжнароднага гандлю. У Варшавы могуць з’явіцца паслядоўнікі ў іншых частках свету. І да санкцыйнай дыпламатыі можа яшчэ дадацца транспартна-лагістычны ціск. Няўжо пачалася эпоха бар’ераў і перашкод?
У краіне з’яўляюцца ліпавыя структуры анлайн-запазычання
Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка, апошнім часам фіксуецца дзейнасць незаконных сэрвісаў, якія прапануюць фізічным асобам заключаць дагаворы пазыкі і праводзіць па іх анлайн-разлікі.
Аб этнацыдзе беларускага народа ў міжваеннай Польшчы заходнія дэмакратыі сарамліва маўчаць
Па ўсёй краіне перад Днём народнага адзінства прайшлі дыялогавыя пляцоўкі з удзелам моладзі
Дзень народнага адзінства адзначылі ў Рэспубліцы Беларусь
Што пісала «Звязда» аб падзеях 17 верасня 1939 года?
Закласці трывалы прававы падмурак на будучыню
Выступленне Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Качанавай Н. І. на адкрыцці чацвёртай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.