Навiны
Унесены змяненні ва ўказы Прэзідэнта Беларусі па пытаннях дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Ларысу Доліну з днём нараджэння
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Ларысу Доліну з днём нараджэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка надзяліў МУС паўнамоцтвамі на падпісанне Канвенцыі ААН супраць кіберзлачыннасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 верасня падпісаў указ № 326, якім надзяліў Міністэрства ўнутраных спраў паўнамоцтвамі на падпісанне Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый супраць кіберзлачыннасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка: банкаўская сістэма павінна ісці на крок наперадзе, але не забягаць наперад развіцця ўсёй краіны
Банкаўская сістэма павінна ісці на крок наперадзе, але не забягаць наперад развіцця ўсёй краіны. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з апаратам Нацыянальнага банка і кіраўніцтвам банкаў, перадае БелТА.
Прэзідэнт назваў задачы, якія стаяць перад банкаўскай сістэмай краіны
Прызначаючы Рамана Галоўчанку Старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў асабіста пазнаёміцца з калектывам Нацбанка. Прымаючы месяц таму Рамана Галоўчанку з дакладам, кіраўнік дзяржавы анансаваў сустрэчу з банкаўскай супольнасцю. Сваё абяцанне Прэзідэнт выканаў і сабраў вялікую нараду з апаратам Нацыянальнага банка, склад Праўлення якога сур’ёзна абнавіўся, і кіраўніцтвам банкаў, якія працуюць у нашай краіне. Таксама на нараду былі запрошаныя вышэйшыя службовыя асобы, члены ўрада, кіраўнікі дзяржаўных органаў. Усяго каля 250 чалавек.
Міжнародныя кантакты і заканатворчасць. Сергяенка расказаў аб рабоце дэпутацкага корпуса
Як дэпутаты пашыраюць беларускі парадак дня і адстойваюць нацыянальныя інтарэсы, расказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка пасля даклада кіраўніку дзяржавы, паведамляе БелТА.
Лукашэнка ў віншаванні Кім Чэн Ыну пацвердзіў гатоўнасць наведаць КНДР
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Старшыню дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ына з нацыянальным святам — Днём утварэння Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка: Моцныя беларуска-таджыкскія адносіны заснаваныя на імкненні да міру і працвітання
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона з нацыянальным святам — Днём Дзяржаўнай незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Ад ліста Прэзідэнту — да першага ўраджаю
Як кіраўнік дзяржавы здзейсніў мару дзяўчынкі з Гомельскага раёна.
Арына Сабаленка абараніла тытул чэмпіёнкі US Open
Адна перамога на Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе — добра, а дзве — лепш. Гэта даказала беларуская тэнісістка, першая ракетка планеты Арына Сабаленка. Другі год запар яна выйграла жаночы фінал аднаго з чатырох турніраў Вялікага шлема — US Open. Вырашальны матч у Нью-Ёрку яна правяла супраць амерыканскай тэнісісткі, дзявятай ракеткі свету Аманды Анісімавай. Адна гадзіна і 36 хвілін спатрэбіліся Арыне, каб разабрацца з саперніцай і заваяваць тытул. Вынік сустрэчы — 6:3, 7:6.