Навiны
Апытанне: кіраўнікі прадпрыемстваў плануюць рост аб’ёмаў вытворчасці і павышэнне попыту на сваю прадукцыю
Пра гэта сведчаць вынікі кан’юнктурнага апытання, праведзенага ў жніўні НДЭІ Мінэканомікі, паведамілі ў прэс-службе эканамічнага ведамства.
Узбуджана крымінальная справа аб махлярстве з аўтамабілем у Мінскім раёне
1 верасня Мінскім РАСК распачата крымінальная справа па частцы 4 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры), паведамляе «Прысталічча».
Асаблівасці працоўнага тыдня сенатараў
У рамках дабрачыннай акцыі «Збяром партфель першакласніку» намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, намеснік дырэктара па развіцці СТАА «Контэ Спа» Валянцін Байко наведаў дзіцячы дом сямейнага тыпу, размешчаны ў Гродне. Сенатар пазнаёміўся з выхавальнікамі дзіцячага дома і дзецьмі, якія тут пражываюць.
Парламенцкая дэлегацыя Узбекістана прыбыла з візітам у Беларусь
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля КАЧАНАВА і Старшыня Сената Олій Мажліса Танзіла НАРБАЕВА падпісалі пратакол да Мемарандума аб супрацоўніцтве (стварэнні Міжпарламенцкай камісіі) і план сумесных мерапрыемстваў (дарожную карту) на 2026–2027 гады.
Вядома, калі завершыцца сезон фантанаў у Мінску
Сезон фантанаў у Мінску завершыцца традыцыйна ў апошнюю пятніцу верасня, 26 чысла, паведамляе «Мінская Праўда».
Аляксандр Лукашэнка: Кітай — сапраўдны сябар Беларусі
У Пекіне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК Кампартыі Кітая, сакратаром Сакратарыята і кіраўніком канцылярыі ЦК КПК Цай Цы.
Героі жніва з Баранавіцкага раёна аб рэкордах, планах і мары
Хлебная ніва ў Беларусі ў асноўным убрана. У рэгіёнах напоўніцу рыхтуюцца да галоўнага свята хлебаробаў — «Дажынак». Знайшоўшы момант, калі ў перадавікоў жніва з’явілася крыху часу пагутарыць з журналістамі, карэспандэнты БелТА адправіліся ў адну з найлепшых гаспадарак Брэсцкай вобласці — ААТ «Крошын» Баранавіцкага раёна. Тут атрымалі шчодры ўраджай, своечасова і якасна ўбралі. Аб рэкордах, планах і любімай справе пагутарылі з героямі цяперашняй гарачай пары.
Сёлета на Віцебшчыне рэалізуюць 15 праектаў, якія прапанавалі жыхары рэгіёна
Самым важным і каштоўным у такіх праектах з’яўляецца тое, што іх аўтары — грамадзяне, зацікаўленыя ў пераўтварэнні да лепшага сваіх мясцін. Запыты ідуць ад жыцця, патрэб насельніцтва і маюць грамадскую значнасць.
Хакейная каробка са штучным лёдам з’явіцца ў парку імя Уга Чавеса ў Мінску
Сталічны парк імя Уга Чавеса ў бліжэйшы час атрымае новыя спартыўныя аб’екты, уключаючы лыжаролерную трасу і хакейную каробку са штучным лёдам, што дазволіць падоўжыць сезон заняткаў незалежна ад умоў надвор’я. Пра гэта паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара УП «Мінскзелянбуд» Уладзімір Хмара, перадае БелТА.