Навiны
Белстат: заробак настаўнікаў перавышае 2500 рублёў
У Беларусі сярэдні заробак настаўнікаў перавышае 2,5 тысячы рублёў, гаворыцца ў аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэта да Дня ведаў.
Лукашэнка павіншаваў работнікаў Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў з 25-годдзем установы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў з 25-годдзем з дня заснавання ўстановы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Парады псіхолага бацькам перад 1 верасня і ў першыя вучэбныя тыдні
Пачатак новага навучальнага года, безумоўна, — стрэс для школьніка, не так важна ідзе размова аб першаклашках ці аб ужо практычна дарослых (як здаецца мамам і татам) старшакласніках. «Хадзілі ж мы ў школу і ніякіх стрэсаў не адчувалі!» — скажа чытач. І памыліцца. Нават для сталага чалавека пераход на новае месца працы, несумненна, з’яўляецца стрэсам. Што ж казаць аб юным чалавеку? Так, эфектыўнае пераадоленне гэтага стану турботы і псіхалагічнага напружання — важны этап сталення. Але ключавое слова тут — «эфектыўнае». Таму школьніку напярэдадні 1 верасня і на пачатку новага навучальнага года вельмі важная падтрымка блізкіх.
Дзяржстандарт забараніў увоз і рэалізацыю на тэрыторыі Беларусі папулярнага расійскага шакаладу
У рэестр небяспечнай прадукцыі ў Беларусі трапіў папулярны расійскі горкі шакалад з журавінамі THE ORIGINAL BUCHERÖN, паведамляецца ў Тэлеграм-канале ведамства.
Як першаснае і жывое ў чалавеку становіцца крыніцай натхнення і духоўнага росту
Галерэя DK запрашае на персанальную выстаўку Любові Сас «Прырода ўнутры». Гэта серыя экспрэсіўнага жывапісу пра крохкі баланс паміж розумам і інстынктамі, паміж знешнім выглядам і ўнутраным станам. Пра тое, як мы застаёмся часткай прыроды, нават калі і навучыліся насіць маскі.
Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым умацаванні адносін з Малайзіяй
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Вярхоўнага правіцеля Малайзіі султана Ібрагіма і ўвесь малайзійскі народ з Днём Незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Сергяенка прыме ўдзел у мерапрыемствах да 80-годдзя Жнівеньскай рэвалюцыі і Дня Незалежнасці В’етнама
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка па даручэнні Прэзідэнта прыбыў з візітам у Сацыялістычную Рэспубліку В’етнам для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя Жнівеньскай рэвалюцыі і Дня Незалежнасці, паведамляе БелТА.
Лукашэнка: Пашырэнне супрацоўніцтва Мінска і Бішкека прыносіць канкрэтны і адчувальны вынік
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава з Днём Незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 10 участках дарог Мінска
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 10 участках дарог Мінска, паведамляе ДАІ Мінска.