Навiны
Нацыянальны аэрапорт Мінск перайшоў на зімовы расклад палётаў
Нацыянальны аэрапорт Мінск перайшоў на зімовы расклад палётаў. Пра гэта паведамляе БелТА.
Абсалютная большасць машын «БелДжы» экспартуецца ў Расію
Пра гэта 27 кастрычніка заявіў галоўны тэхнолаг сумеснага закрытага акцыянернага таварыства «БелДжы» Сяргей ТРАДЧЫК.
Мэта — захаваць вёску: эксперты — аб нарадзе па забеспячэнні ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці
Праведзеная ў пятніцу, 24 кастрычніка, у Віцебску жорсткая размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на нарадзе аб мерах па забеспячэнні ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці і сітуацыі з падзяжом буйной рагатай жывёлы ў краіне выклікала рэзананс у грамадстве і экспертным асяроддзі, што, уласна, і павінна было адбыцца. Бо, перш за ўсё, былі агучаны факты безадказнасці асобных кіраўнікоў на месцах, якія прывялі да згортвання вытворчасці, росту запазычанасці прадпрыемстваў, адсутнасці дысцыпліны работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый і «ўраўнілаўкі» ў аплаце працы. Нашы эксперты — аб агучаных на нарадзе тэзісах Кіраўніка дзяржавы.
Шаранговіч закінуў першую шайбу ў сезоне НХЛ
Беларускі нападаючы «Калгары» Ягор Шаранговіч упершыню вызначыўся ў рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі сезона-25/26, паведамляе БелТА.
Сеўшы за штурвал трактара, 18-гадовая дзяўчына зрабіла фурор
Сельскагаспадарчы сезон падыходзіць да канца, аднак працы ў полі менш не становіцца. Аграрыі рыхтуюць глебу пад новы ўраджай, працягваюць нарыхтоўку кармоў. Натуральна, ні на дзень не спыняецца догляд за жывёламі: трэба прывезці ваду, раздаць кармы, прыбраць тэрыторыю. Усё гэта таксама клопат механізатараў. У спрадвечна мужчынскай прафесіі ў наш час можна сустрэць і жанчын. У грамадстве гэта выклікае невялікае здзіўленне і захапленне. З такім стаўленнем сутыкнулася 18-гадовая Лія Багдановіч, якая пасля заканчэння каледжа прыйшла працаваць трактарыстам-машыністам у філіял «Зграйкі» ААТ «Птушкафабрыка «Дружба». Карэспандэнты БелТА з’ездзілі ў Баранавіцкі раён, каб пазнаёміцца з дзяўчынай і даведацца аб матывах выбару прафесіі.
Стартапы з’яўляюцца адным з фактараў узнаўлення тэхналагічнага бізнесу
Велізарны патэнцыял Беларусі — у творчай моладзі. І ён да канца не выкарыстаны. Паколькі ў рэйтынгах па ўзроўні развіцця чалавечага капіталу мы займаем нашмат больш высокія пазіцыі, чым па эканамічных паказчыках. І па колькасці стартапаў мы яшчэ не выйшлі да здавальняльнай планкі. Стартапы, а кажучы айчыннай тэрміналогіяй, малыя інавацыйныя кампаніі, з’яўляюцца глебай для ўзнаўлення і развіцця бізнесу. Несумненна, не ўсе ідэі спрацоўваюць, не ўсе праекты знаходзяць свайго спажыўца і дасягаюць камерцыйнага поспеху. Але шлях адолее той, хто ідзе. Тым больш што цікавасць да прадпрымальніцтва ў нашай моладзі вельмі высокая. Але неабходна яе падмацаваць інфраструктурай і фінансавым складнікам. Пра гэта гаварылі на вытворча-практычнай канферэнцыі «Стартап-рух — шанц і сацыяльны ліфт для моладзі Беларусі».
Гарнасько заваявала чатыры залатыя медалі на турніры па мастацкай гімнастыцы ў Дубаі
Беларускія грацыі заваявалі больш за дзясятак узнагарод турніру па мастацкай гімнастыцы Solo Cup у Дубаі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
Беларускія футбалісткі выйгралі ў каманды Мальты ў першым спарынгу
Футбалісткі жаночай зборнай Беларусі атрымалі перамогу над камандай Мальты ў першым госцевым кантрольным матчы, паведамляе БелТА.
Мінскае «Дынама» здабыла валявую перамогу над «Нафтанам» у чэмпіянаце Беларусі
На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі праходзяць чарговыя сустрэчы 26-га тура, паведамляе БелТА.