Навiны
Больш за 11,1 млн т збожжа з улікам рапсу і кукурузы сабралі ў Беларусі
Больш за 11,1 млн т збожжа з улікам рапсу і кукурузы сабралі ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Крутой: Вяршыняй авіяцыйнага плана будзе стварэнне грамадзянскага самалёта да 2029-2030 года
Вяршыняй авіяцыйнага плана будзе стварэнне паўнацэннага грамадзянскага самалёта да 2029-2030 года. Аб гэтым расказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1» па выніках паездкі ў Растоўскую вобласць і Стаўрапольскі край, паведамляе БелТА.
МЗС заявіла пра адсутнасць афіцыйнай інфармацыі ад Літвы пра інцыдэнт на Ігналінскай АЭС
Мінская і Ульянаўская вобласці маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў машынабудаванні і іншых сферах
Лукашэнка: талент і цвёрдая грамадзянская пазіцыя журналістаў Беларусі дапамагаюць адстойваць нацыянальныя інтарэсы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XV з’езда Беларускага саюза журналістаў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Быхаве пройдзе конкурс на папулярызацыю ваенна-афганскай песні
Раённы агляд-конкурс афганскай песні і паэзіі «Час выбраў нас» адбудзецца ў Быхаве ў восьмы раз. У ім прымуць удзел навучэнцы школ і ўстаноў дадатковай адукацыі, а таксама прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый горада і раёна.
Як замацоўваюць маладых спецыялістаў у Столінскім раёне, расказалі на форуме сельскай моладзі
У Столінскі раён штогод прыбываюць каля 200 маладых спецыялістаў. Пра гэта расказаў старшыня Столінскага райвыканкама Аляксандр Пачко ўдзельнікам рэспубліканскага форуму сельскай моладзі «Вёска — тэрыторыя развіцця», перадае БелТА.
Дэлегаты Мінскай вобласці абмеркавалі праект будучай пяцігодкі
Крыху больш за тры тыдні застаецца да найважнейшай грамадска-палітычнай падзеі ў жыцці краіны — другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу. Абмеркаванне праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026—2030 гады стартавала ўжо на гэтым тыдні. Яе мэта — пераход да новай якасці жыцця кожнага беларуса. Як будзем жыць і ў якім напрамку рухацца — абмяркоўвалі ў сераду дэлегаты УНС ад Мінскай вобласці.
У Беларусі намалацілі больш за 11 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы
У Беларусі намалацілі больш за 11 млн т збожжа з улікам рапсу і кукурузы, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
У Віцебску ўшануюць лаўрэатаў прэміі імя Уладзіміра Караткевіча
26 лістапада, у 95-ю гадавіну з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння абласной літаратурнай прэміі імя У. С. Караткевіча. Ён ураджэнец Оршы, і такая ўзнагарода сведчыць аб пашане землякоў да асобы і творчасці класіка беларускай літаратуры.