Навiны
Конкурс па стварэнні твораў выяўленчага мастацтва аб’явіла Мінкультуры
Міністэрства культуры аб’явіла конкурс па стварэнні твораў выяўленчага мастацтва, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Ловім лета і настрой на рэгіянальных святах
Для аматараў падарожжаў, якія цікавяцца беларускай культурай, жадаюць адкрываць яе новыя грані, добрая прапанова — наведванне культурных мерапрыемстваў у пэўнай мясцовасці, дзе можна ярка правесці час, завесці новыя знаёмствы і адпачыць душой. У бліжэйшую суботу 21 чэрвеня, напрыклад, такія пройдуць у Капыльскім і Смаргонскім раёне.
Прэм’ер-міністр уручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер
«Мы адзначаем заслугі тых, хто сваёй працай і талентам штодзень робіць нашу краіну лепш. Кожны з вас не проста выконвае сваю работу, а робіць яе так, што гэта становіцца прыкладам, вартым пераймання і гонару», — падкрэсліў Аляксандр Турчын.
У аўторак дажджы, месцамі з навальніцамі
Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 10 да плюс 16 °С, а максімальная днём — плюс 18 — плюс 24 °С.
Мінкультуры аб’явіла конкурс канцэпцый цырымоній адкрыцця і закрыцця «Лістапада» ў 2025 годзе
Міністэрства культуры аб’явіла конкурсны адбор сцэнарных планаў цырымоній адкрыцця і закрыцця XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінкультуры.
Сёлета беларускія школы выпусцілі з-пад свайго крыла больш за 56 тысяч адзінаццацікласнікаў
У пятніцу, 13 чэрвеня, роўна ў восем гадзін вечара ва ўсіх кутках краіны прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, яго выконвалі галоўныя героі свята — выпускнікі 2025 года разам з настаўнікамі, роднымі і сябрамі. Эмоцыі маладых людзей немагчыма апісаць словамі. Гэта трэба было бачыць — колькі святла, радасці і гонару на тварах учарашніх школьнікаў! Яны спявалі ад душы. Спявала душа і ў педагогаў — значыць, у выхаванні дзяцей яны не прапусцілі самага галоўнага: навучыць іх быць сапраўднымі грамадзянамі і патрыётамі сваёй краіны.
За чатыры гады ў Беларусі рэалізавалі 116 буйных мерапрыемстваў па будаўніцтве турыстычнай інфраструктуры
а выставе «Адпачынак», якая праходзіць у Беларусі ў сакавіку, заўжды праводзіцца прэзентацыя новых аб’ектаў.
Мясцовая ініцыятыва на Гомельшчыне ператварае духоўныя мясціны ў папулярны турыстычны маршрут
У Гомельскай вобласці набірае абароты новая ініцыятыва, накіраваная на развіццё ўнутранага турызму і захаванне духоўнай спадчыны. У Добрушскім раёне пры падтрымцы Гомельскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў рэалізаваны ўнікальны турыстычны маршрут, прысвечаны аднаму з самых шанаваных святых Беларускай праваслаўнай царквы — Іаану Кармянскаму.
У Маладзечне прайшла творчая сустрэча з пісьменніцай Людмілай Кебіч
14 чэрвеня 2025 года ў Маладзечанскай дзіцячай школе мастацтваў у межах ХХІV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна—2025» прайшла творчая сустрэча з пісьменніцай, заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь Людмілай Кебіч.