Навiны
Вядомага дзяржаўнага дзеяча Аляксея Камая з 90-годдзем віншавалі ў Палаце прадстаўнікоў
Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў зачытаў віншавальны адрас ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, у якім кіраўнік дзяржавы выказаў Аляксею Сцяпанавічу словы падзякі за працу і адданасць Айчыне. Беларускі лідар адзначыў, што яго багаты вопыт партыйнай і дзяржаўнай работы, мудрасць, актыўная жыццёвая пазіцыя і сёння дапамагаюць у будаўніцтве моцнай і суверэннай Беларусі, спрыяюць выхаванню грамадзянскасці і патрыятызму, асабліва ў маладзёжным асяроддзі.
З 1 красавіка можна будзе забраніраваць дату ўезду грузавіка ў пункт пропуску
З 1 красавіка 2026 года з’явіцца магчымасць забраніраваць дату ўезду грузавога транспартнага сродку ў аўтадарожны пункт пропуску. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў пресс-службе ўрада.
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 18 красавіка
Адпаведную пастанову падпісаў Аляксандр Турчын, паведамілі ў тэлеграм-канале Урада Беларусі.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў азнаёміліся з дзейнасцю Мінскага гарадскога тэхнапарка
На экскурсіі ў Палацы Незалежнасці пабывалі работнікі СЭЗ «Мінск»
Каб трапіць у Палац Незалежнасці, проста купіць квіток не атрымаецца — гэта аб’ект дзяржаўнага значэння. Аднак дзякуючы распараджэнню Прэзідэнта зрабіць палац даступным для жыхароў краіны, гэта магчыма, і ахвотных пабываць тут усё больш. Калі на пачатковым этапе экскурсіі ўспрымалі як адзінкавы эксперымент, то сёння графік наведвання фарміруецца на тыдні наперад. Чарговую магчымасць убачыць знакавыя залы і інтэр’еры атрымалі прадстаўнікі СЭЗ «Мінск» і кампаній-партнёраў — людзі, якія сваёй працай ствараюць эканамічную моц краіны.
Электронны бальнічны, «комплекс» пры нараджэнні дзіцяці. Якія лічбавыя паслугі Мінпрацы з’явяцца ў Беларусі?
Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Юлія Берднікава расказала БелТА пра тое, якія лічбавыя паслугі Мінпрацы хутка з’явяцца ў Беларусі.
Генеральны пракурор Гара: У Генпракуратуры абмяркоўваюць распрацоўку законапраекта аб супрацьдзеянні кіберзлачыннасці і кіберпагрозам
Распрацоўку законапраекта аб супрацьдзеянні кіберзлачыннасці і кіберпагрозам абмяркоўваюць у Генеральнай пракуратуры. Аб гэтым расказаў генеральны пракурор Дзмітрый Гара перад міжведамаснай нарадай па пытаннях барацьбы з кіберзлачыннасцю, паведамляе БелТА.
Над якімі пародамі і сартамі працуюць айчынныя селекцыянеры
Беспілотныя трактары, механізаваныя фермы, робаты і праграмы, якія адсочваюць стан раслін — на ўсё гэта сёння аграрыі робяць стаўку. Але, як заўважылі ўдзельнікі семінара «АПК будучыні: аграрная навука і кадравы патэнцыял у паскарэнні тэхналагічнага развіцця і лічбавай трансфармацыі», які прайшоў на базе Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхналагічнага ўніверсітэта, за любой тэхналогіяй стаяць людзі. Менавіта яны павінны падстройваць робатаў пад новыя задачы, змены кліматычных умоў, тэхналагічныя рэгламенты.
Як у Беларусі абараняюць насельніцтва і эканоміку ад надзвычайных сітуацый
Напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі праехаліся на міжнародным фірменным цягніку № 2/1 «Беларусь» «Мінск — Масква»
Нам пашчасціла адправіцца ў падарожжа-камандзіроўку на фірменнай «двоечцы», якая курсіруе з Мінска ў Маскву перад надыходзячым Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Сімвалічна, што ў гэты дзень, другога красавіка, міжнароднаму цягніку № 2/1 «Беларусь» спаўняецца 64 гады. Пасажыры за гэты час пераканаліся ў яго бездакорнасці, як і ў непарыўных сувязях паміж дзвюма сталіцамі.