Навiны
«Барселона» стала 28-разовым чэмпіёнам Іспаніі па футболе
Футбольны клуб «Барселона» абыграў «Эспаньёл» у гасцевым матчы 36-га тура Ла Лігі і датэрмінова стаў чэмпіёнамі Іспаніі, паведамляе Sputnik.
Як зрабіць лета бяспечным і цікавым для дзяцей?
Дырэктар Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня» Таццяна Асмалоўская расказала, якія задачы стаяць перад дарослымі ў аздараўленчы сезон 2025 года, паведамляе БелТА.
Рэспубліканская донарская акцыя «Белая Русь» — родная кроў» стартавала ў Беларусі
Рэспубліканская акцыя «Белая Русь» — родная кроў» стартавала ў краіне. Стаць донарамі запрашаюць усіх жадаючых, якія не маюць супрацьпаказанняў, паведамляе прэс-служба РГА «Белая Русь».
У Беларусі закрываюць «Эканамічную газету»
Заснавальнікі «Эканамічнай газеты» прынялі рашэнне спыніць яе выпуск з ліпеня, паведамляе выданне.
Ад сусветнага вопыту да беларускай рэалізацыі. У чым унікальнасць Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра?
Многія тэхнічныя рашэнні, якія выкарыстоўваліся пры будаўніцтве Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра BELEXPO, калі не ўнікальныя, то адпавядаюць самым сучасным тэндэнцыям. Аб гэтым БелТА паведаміла намеснік дырэктара па выставачнай дзейнасці «БелЭкспа» Вікторыя Агафонава.
Якую падтрымку ў Беларусі атрымліваюць сем'і і дзеці?
Міжнародны дзень сям’і быў зацверджаны ААН. Такім чынам міжнародная супольнасць абазначыла выключную важнасць сям’і ў сацыяльна-эканамічных і дэмаграфічных працэсах кожнай краіны свету. У Беларусі на гэтым тыдні праходзіць вялікая колькасць конкурсаў і фестываляў, ладзіцца мноства ініцыятыў, прысвечаных сям’і, якая па праве лічыцца нацыянальным прыярытэтам. Сям’я і дзеці знаходзяцца ў цэнтры ўвагі нашай дзяржавы і атрымліваюць усебаковую падтрымку.
У «Ноч музеяў-2025» у Нясвіжскім палацы пройдзе тэатралізаваная экскурсія-анімацыя «Трафейны век»
У «Ноч музеяў — 2025» 17 мая ў Нясвіжскім палацы пройдзе тэатралізаваная экскурсія-анімацыя «Трафейны век», якая перанясе ў свет княжацкіх паляўнічых традыцый. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Мінсувязі выпусціць у абарачэнне паштовыя маркі з серыі «Жывёлы, якія зніклі з тэрыторыі Беларусі»
19 мая 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціць у абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Жывёлы, якія зніклі з тэрыторыі Беларусі», паведамілі ў РУП «Белпошта».
Майскае адключэнне гарачай вады ў Мінскім раёне адклалі. Чаму?
У сувязі з уключэннем сістэм ацяплення ў Мінскім раёне, раней запланаванае на май адключэнне гарачага водазабеспячэння для правядзення выпрабаванняў і рамонту цеплавых сетак перанясуць. Пра гэта паведамілі «Прысталічча» ў ДП «Мінрайцепласетка».
Наватарства і традыцыі фартэпіяннай школы. Канцэрт «Настаўнік & вучань» адбудзецца ў Белдзяржфілармоніі
Канцэрт «Настаўнік & вучань», на якім выступяць педагогі-выпускнікі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, адбудзецца ў Малой зале ім. Г. Шырмы Белдзяржфілармоніі 14 мая, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».