Навiны
Сасновіч выйшла ў асноўную сетку турніру WTA-1000 у Пекіне
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (130-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабілася ў асноўную сетку турніру WTA-1000 у Пекіне з прызавым фондам $8,9 млн, паведамляе БелТА.
Лукашэнка даручыў сфарміраваць у Нацбанку групу, якая будзе аналізаваць сітуацыю ў эканоміцы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў сфарміраваць у Нацбанку групу, якая будзе аналізаваць сітуацыю ў эканоміцы. Пра гэта ён заявіў, прымаючы з дакладам Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына, паведамляе БелТА.
У Маскве выйшла кніга беларускай пушкіністкі
У Беларусі добра ведаюць літаратуразнаўцу Ларысу Чаркашыну, якая жыве і працуе ў Маскве. Аўтар многіх кніг, прысвечаных жыццю і творчасці Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, яна займаецца радаводным дрэвам класіка сусветнай літаратуры. Плакаты з радаводам, даследаваным нашай зямлячкай (а нарадзілася Ларыса Андрэеўна ў Ваўкавыску), можна ўбачыць у многіх бібліятэках краіны. Найперш — у тых, якія носяць імя А. С. Пушкіна.
Лукашэнка ўпэўнены ў далейшым пашырэнні беларуска-саудаўскага ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Караля Саудаўскай Аравіі Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда, наследнага прынца, прэм’ер-міністра Мухамеда бен Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда і жыхароў каралеўства з Нацыянальным днём. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка назваў закрыццё Польшчай граніцы з Беларуссю недружалюбным палітычным крокам супраць Кітая
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў закрыццё Польшчай граніцы з Беларуссю недружалюбным палітычным крокам супраць Кітая. Пра гэта ён заявіў 22 верасня на сустрэчы з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі Кітая, сакратаром Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны КПК Лі Сі, перадае БелТА.
Лукашэнка: «Тут, у цэнтры Еўропы, у вас самыя надзейныя і добрыя сябры»
Палітыка Беларусі ў дачыненні да КНР застаецца нязменнай.
Лукашэнка павіншаваў Сердара Бердымухамедава з днём нараджэння
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава з днём нараджэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка ўпэўнены, што аграрыі Гродзенскай вобласці і надалей будуць эфектыўна выконваць задачы ў АПК
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2025» у Ваўкавыску. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Кітаі прадставілі першы лятальны апарат для касмічнага турызму
«Ліхун» здольны здзейсніць звыш 30 палётаў.