Навiны
У Гомелі адбудзецца фестываль кнігі
6 чэрвеня ў горадзе над Сожам пройдзе фестываль кнігі #Чытай Гомель. Арганізатар — Гомельская абласная бібліятэка.
Юныя тэнісісты паспрачаюцца за «Залатую ракетку» ў Мінску
Сёмы сезон юнацкага тэніснага турніру «Залатая ракетка» стартаваў у Мінску, паведамляе БелТА.
У Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» прайшло мерапрыемства #GreatBusіnessDay
Тэма чарговай сустрэчы — «Тэндэнцыі і выклікі — бізнес-клімат у эпоху магчымасцяў», паведамілі ў прэс-службе парка.
Форум «Медыя сёння: фокус на праўду» пройдзе на Гомельшчыне
Пяты форум медыйнай супольнасці Беларусі «Медыя сёння: фокус на праўду» пройдзе 5–6 чэрвеня на Гомельшчыне. Рэгіён стане цэнтрам прыцягнення для журналістаў, экспертаў медыя, прадстаўнікоў блогасферы, ідэалагічнай вертыкалі і прэс-службаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання з усёй краіны.
Дзень аграэкатурызму правядуць сёння на выстаўцы «Белагра-2025»
Прэзентацыя адбудзецца з 10.30 да 12.35.
35-я Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Белагра-2025» працуе ў сталіцы
Наша важкае слова ў харчовай бяспецы.
«Балетнае лета» ў Вялікім тэатры адкрые спектакль Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра
Гэты калектыў упершыню выступіць у Беларусі. Цягам двух вечароў — 4 і 5 чэрвеня — госці прадставяць балет на музыку азербайджанскага кампазітара Фікрэта Амірава «Тысяча і адна ноч», які быў створаны паводле арабскіх казак. Аўтары гэтага твора атрымалі Дзяржаўную прэмію СССР ў 1980-м годзе. У Беларусі яго ведаюць праз пастаноўку дзяржаўнага музычнага тэатра, над якой працавалі прадстаўнікі Азербайджану. Але ў нас ёсць магчымасць пазнаёміцца з іншай харэаграфіяй — з артыстамі Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра працаваў балетмайстар-пастаноўшчык Эльдар Аліеў. Хто ходзіць у Вялікі часта, будзе рады новай сустрэчы з Эйюбам Куліевым, галоўным дырыжорам і мастацкім кіраўніком Азербайджанскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета, які прыедзе ў Мінск і будзе кіраваць Сімфанічным аркестрам Марыінскага тэатра, што ў Санкт-Пецярбурзе. Едзе да нас і хор Марыінскага тэатра. Вядома, дзеля знаёмства з гасцямі (і іх адметнымі пастаноўкамі) беларускія прыхільнікі балета і чакаюць гэты фестываль.
Барсукоў стаў лепшым іграком 11-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі
Яўген Барсукоў прызнаны лепшым іграком 11-га тура чэмпіянату па версіі асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», паведамляе БелТА.
Як вызвалялі вязняў з віцебскіх «Азарычаў»?
4 чэрвеня 1944 года разведчыкі-чырвонаармейцы вызвалілі вязняў «Лагера 12-тысячнікаў», віцебскага аналага гомельскіх «Азарычаў».