Навiны
Снапкоў: унікальныя адносіны Беларусі і Расіі змацаваны агульным гістарычным лёсам і эканамічнымі сувязямі
Адносіны Беларусі і Расіі змацаваны агульным гістарычным лёсам і цеснымі эканамічнымі сувязямі. На гэта звярнуў увагу першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў, выступаючы 11 чэрвеня на прыёме ў расійскім пасольстве ў Мінску з нагоды Дня Расіі, паведамляе БелТА.
У Мінскай вобласці на лета вызначана 106 месцаў масавага адпачынку
У Мінскай вобласці на летні перыяд вызначана 106 месцаў масавага адпачынку насельніцтва. Пра гэта расказала начальніца аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем атмасфернага паветра і водных рэсурсаў Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталля Алейнікава, паведамляе SB. by.
Сталі вядомыя вынікі другога дня правядзення цэнтралізаванага экзамена
Цэнтралізаваны экзамен па рускай і беларускай мовах здавалі 56,7 тысяч выпускнікоў школ. Большасць — 46 тысяч школьнікаў — вырашылі праверыць сябе ў веданні рускай мовы, адпаведна, 10,7 тысяч выбралі беларускую. І тыя, і другія, на думку спецыялістаў Міністэрства адукацыі, паказалі добры вынік.
Беларускія прадпрыемствы ў 2,8 раза павялічылі экспарт ва Узбекістан праз БУТБ
За пяць месяцаў гэтага года агульная сума здзелак склала 47,6 мільёна долараў, расказалі ў БУТБ.
Ад праверкі ніхто не ўхіліцца. Як праводзяць вымярэнні выкідаў забруджвальных рэчываў на прадпрыемствах
Намеснік начальніка ДУ «Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя» Святлана Касцян расказала аб тым, як працуе кантроль за выкідамі забруджвальных рэчываў на прадпрыемствах, паведамляе БелТА.
Мінсельгасхарч: Калі не абслугоўваць меліярацыйныя сістэмы 5—10 гадоў, усе іншыя выдаткі ў АПК дарэмныя
Меліярацыя — прынцыповае пытанне для Прэзідэнта. Яна непасрэдна ўплывае на развіццё аграпрамысловага комплексу краіны і нездарма знаходзіцца на асабістым кантролі кіраўніка дзяржавы. Рашэнне аб падтрыманні меліярацыйнага комплексу ў спраўным стане — адзіна правільнае для Беларусі. Ад гэтага залежыць не толькі харчовая бяспека, але і сацыяльная сфера, бо меліярацыя ўплывае на наяўнасць працоўных месцаў, дарог, сувязі... Як цяпер развіваецца галіна, расказалі спецыялісты.
Герман Пранішнікаў — мастак, які змяніў Беларусь
Сёлета, 26 мая, споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Германа Міхайлавіча Пранішнікава, чыё імя носіць Светлагорская карцінная галерэя «Традыцыя». Гэта ён у свой час — разам з літаратарам, журналістам Ізяславам Катляровым і тагачасным старшынёй Светлагорскага гарвыканкама Аляксандрам Якабсонам — быў ініцыятарам яе стварэння, існым прыхільнікам таго, каб галерэя арыентавалася на лепшыя рэалістычныя традыцыі сусветнага мастацтва. І гэта па яго прапанове яна атрымала назву «Традыцыя».
Якія перадавыя методыкі ўкараняюць у РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі?
Штогод у РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі каля 3 тысяч чалавек атрымліваюць стацыянарную дапамогу, каля 10 тысяч — у амбулаторных умовах.
Долар патаннеў на таргах у пятніцу
Расійскі рубель і долар ЗША патаннелі, кітайскі юань і еўра падаражэлі, вынікае са звестак Беларускай валютна-фондавай біржы.
Якія маркі аўтамабіляў сталі лідарамі продажу ў Беларусі ў маі?
Якія маркі аўто сталі лідарамі продажаў у маі, паведамляе БелТА са спасылкай на Беларускую аўтамабільнуюй асацыяцыю (БАА).