Навiны
Псаванне лёну-даўгунцу ўраджаю-2025 выявілі ў Мінскай вобласці, распачатая крымінальная справа
Пракурор Салігорскага раёна па выніках работы міжведамаснай рабочай групы распачаў крымінальную справу аб службовай халатнасці ў дачыненні да службовых асоб ільнозавода. Пра гэта паведамілі БелТА ў службе інфармацыі пракуратуры Мінскай вобласці.
У Гродне праходзіць адкрыты чэмпіянат па кулявой стральбе на прызы губернатара
Сёлета колькасць удзельнікаў рэкордная — 25 каманд. Прадстаўлены не толькі сілавыя структуры, але і кіраўнікі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, ветэраны, моладзь.
Рэальныя даходы мінчан у 2025 годзе перавысілі ўзровень 2024-га на 8,6 працэнта
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы жыхароў Мінска ў мінулым годзе склалі 108,6 % да ўзроўню 2024 года, паведамляе «Минск-Новости».
Стартаваў адбор заявак на ўдзел у фестывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы»
Пачаты адбор заявак на ўдзел у адкрытым рэгіянальным фестывалі тэатральнага мастацтва «Славянскія тэатральныя сустрэчы», які пройдзе ў Гомелі з 20 па 24 мая. Пра гэта паведамляе БелТА.
Ода жанчыне на матчынай мове: на працягу дзвюх гадзін на Купалаўскай сцэне гучала цудоўнае беларускае слова
У гэты вечар шмат хто пераканаўся: беларускую мову і беларускую жанчыну аб’ядноўвае неверагодная прыгажосць і пяшчота. Яны — крыніца натхнення і сілы.
У Аўстраліі хакеры ўзламалі сістэму фінтэх-кампаніі і скралі звесткі больш як 600 тыс. кліентаў
Аўстралійская фінансава-тэхналагічная кампанія youX паведаміла аб кібератацы, у выніку якой зламыснікі выкралі асабістыя даныя больш чым 600 тыс. карыстальнікаў. Пра гэта паведамляе аўстралійскі тэлеканал 9News. Расказала БелТА.
Экскурсаводы з 16 гарадоў Беларусі гаварылі ў Магілёве пра новы турызм
Мерапрыемства, якое сёння прайшло ў Магілёве, для работнікаў турыстычнай галіны вельмі важнае. Гэты кірунак - адзін з сямі прыярытэтных, якія ўнесены ў Праграму сацыяльна‑эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026–2030 гады і зацверджаны рашэннем УНС у мінулым снежні. Усё больш актуальным становіцца абнаўленне інфармацыі для прафесіяналаў у сферы турызму, культуры і адукацыі. Цікавасць да мерапрыемства праявіла звыш 60 экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў з 16 гарадоў Беларусі.
Захаваць і прымножыць: пра эфектыўныя спосабы зберажэння расказалі эксперты
У Мінску абмеркавалі развіццё жаночага прадпрымальніцтва і сталічнага бізнесу ўвогуле
Жаночы твар бізнесу
Фестываль нацыянальных культур у Гродне аб’яднае прадстаўнікоў 42 нацыянальнасцяў
XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур аб’яднае прадстаўнікоў 42 нацыянальнасцяў. Аб гэтым пасля пасяджэння арганізацыйнага камітэта расказала журналістам начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч, паведамляе БелТА.