Навiны
Ратавальнікі нагадалі пра фактары небяспекі пры навальніцы
24 жніўня у асобных раёнах краіны чакаюцца навальніцы. Ратавальнікі нагадалі пра фактары небяспекі, паведамілі ў МНС.
«Размова, якая пралівае святло на „амерыканскія горкі“ сусветнай геапалітыкі»: эксперт — пра інтэрв’ю Лукашэнкі
Такое меркаванне карэспандэнту zviazda.by выказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Алег Дзячэнка па выніках інтэрв’ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі кітайскай Медыякарпарацыі і беларускім СМІ
Як пазбавіцца ад стомы і зноў адчуць бадзёрасць?
Часам у кожнага з нас настае момант, калі з раніцы хочацца проста заставацца ў ложку, а сіл на працу ці справы зусім няма. У такія моманты здаецца, што ўсё валіцца з рук: стома перамагае, настрой падае. Чаму так адбываецца? Усе справа ў тым, што многія з нас прывыклі аддаваць усё — сваю энергію, час і сілы — іншым людзям і абставінам. Асабліва гэта характэрна для жанчын, якія часта забываюць пра ўласныя патрэбы і жаданні. У выніку мы адчуваем сябе апустошанымі. Але важна зразумець: аднавіць энергію і вярнуць бадзёрасць цалкам рэальна. Іншы раз дастаткова зрабіць некалькі простых крокаў, каб зноў адчуць сябе жывымі і поўнымі сіл. У гэтым артыкуле мы раскажам пра правераныя спосабы барацьбы са стомай, якія дапамогуць вам знайсці баланс і зноў атрымліваць асалоду ад кожнага дня. Бо клопат пра сябе — гэта не раскоша, а неабходнасць, каб быць шчаслівым і прадукцыйным.
Канаісткі Трушкіна і Нядзелькіна заваявалі сярэбраныя медалі чэмпіянату свету
Беларускія спартсмены заваявалі два медалі ў чацвёрты дзень чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у Мілане, паведамляе БелТА.
Творы найлепшых айчынных акварэлістаў дэманструюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі
У Нацыянальным мастацкім музеі ўпэўнены: нягледзячы на тое, што сёння ў Беларусі склалася высокапрафесійная школа акварэльнага жывапісу, публіка мала знаёма з яе дасягненнямі. Таму менавіта здабыткі мастакоў мінулага і сучаснасці дэманструюцца на выстаўцы «Акварэль. Варыяцыі», створанай пад куратарствам Франца Корзуна, навуковага супрацоўніка выставачнага аддзела НММ. Да 29 верасня ёсць магчымасць пазнаёміцца з ледзь не сотняй акварэльных твораў з майстэрань аўтараў і фондаў музея.
Баранец пра размову Лукашэнкі і Трампа: У адносінах Беларусі і ЗША можа пачацца новы этап
Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і ЗША можа стаць новай старонкай у адносінах Мінска і Вашынгтона. Такі пункт гледжання выказаў ваенны аглядальнік газеты «Комсомольская правда» палкоўнік у адстаўцы Віктар Баранец, паведамляе БелТА.
Прэзідэнт ПАР перагаварыў па тэлефоне з Макронам, Стубам і Зяленскім
Прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыл Рамапоса абмеркаваў па тэлефоне з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, прэзідэнтам Фінляндыі Александэрам Стубам, а таксама Уладзімірам Зяленскім крызіс ва Украіне і пошукі шляхоў па яго мірным урэгуляванні. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Традыцыі і навінкі Мінскага паўмарафону
Арганізатары расказалі, чым парадуе юбілейны забег.
Адбыўся ІІІ Рэспубліканскі турыстычны злёт МУС
У ім прынялі ўдзел міліцыянеры з усёй краіны.