Навiны
На сонцы адбылася моцная ўспышка працягласцю 72 хвіліны
Моцную ўспышку на сонцы зафіксавалі навукоўцы ўвечары 22 жніўня, паведамляе ТАСС, спасылаючыся на Інстытут прыкладной геафізікі імя акадэміка Я.К. Фёдарава (ФГБУ «ІПГ»).
Па якіх паказчыках Беларусь лідзіруе ў саюзе, расказалі ў Белстаце
Лукашэнка: Праца работнікаў органаў дзяржстатыстыкі застаецца асновай для стратэгічнага планавання
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў дзяржаўнай статыстыкі краіны са 105 — годдзем з дня ўтварэння органаў дзяржаўнай статыстыкі і прафесійным святам-Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дзе правесці выхадныя? Ад экскурсіі ў будучыню да ўцёкаў у свет кіно і музыкі
Жнівень кружыць у апошнім танцы адыходзячага лета. Ён прапануе нам на выбар цэлыя сусветы, дзе кожны знойдзе свой настрой.
Заблудзіў у лесе: што рабіць, каб выжыць і знайсці дарогу?
Жнівень... Грыбы пайшлі, журавіны на падыходзе, і ў лясы накіраваліся тысячы аматараў дароў прыроды. Ды толькі заўсёды ёсць рызыка захапіцца, паглыбіцца ў гушчар і... не знайсці дарогу назад.
Мабыць, кожны ў той ці іншай ступені ведае набор правіл арыентавання на мясцовасці і выжывання ў дзікім асяроддзі. Яшчэ ў пачатковай школе вучаць, як карыстацца компасам, вызначаць напрамак свету па сонцы і моху на дрэвах. Многія з лёгкасцю назавуць мінімальны набор рэчаў, якія трэба мець з сабой пры выхадзе на прыроду: зараджаны тэлефон, запалкі, нож, аптэчку. Большасць ведае, што важна не проста запомніць месца і час уваходу ў лес, але і паведаміць аб гэтым блізкім. І, вядома, звяртаць увагу на розныя арыенціры.
А калі дарога назад усё ж згублена? Як сябе паводзіць, каб паспяхова выбрацца з лесу і балота, чым можна прагнаць голад, калі бяда дагнала без адзінай крошкі ў кішэні, расказаў начальнік службы пошукава-ратавальных работ і пажаратушэння пажарна-аварыйнага атрада Мінскай вобласці Андрэй ДАЛГОВІЧ.
У Кітаі распрацавана мадэль, якая аднаўляе старыя фота з 8K-якасцю
Працэс доўжыцца ўсяго 1,7 секунды.
Да +22°C чакаецца ў Беларусі 23 жніўня
Да 22 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 23 жніўня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Подзвіг за калючым дротам: з гісторыі канцлагера «Шталаг-352»
Тарыфы на праезд па платных дарогах вырастуць у Беларусі з 1 верасня
Тарыфы на праезд па платных дарогах вырастуць у Беларусі з 1 верасня. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый ад 19 жніўня 2025 года № 65, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Жыхарка Клецка страціла 99 рублёў пры заказе пасцельнай бялізны праз інтэрнэт
У Клецкі РАУС паступіла заява ад жанчыны 1982 г. н., ашуканай у TikTok, паведамляе «Мінская Праўда».