Навiны
256
Радзівон Смірноў: Трэба жыць сёння і так, каб не было сумна
12.01.2025
«Наша дружная мужчынская каманда», — кажа Аляксей Смірноў аб сваёй сям’і. Мужчына стаў удаўцом, калі яго сыну Радзівону споўнілася ўсяго тры гады. Найменш ён хацеў, каб іх маленькую сям’ю шкадавалі, а найбольш — каб у сына было цікавае і шчаслівае дзяцінства. Сёння Радзівон Смірноў — лаўрэат міжнародных конкурсаў, самы юны артыст Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра і аматар футбола.