Навiны
Генацыд не мае тэрмінаў даўнасці — аб гэтым яшчэ раз было заяўлена на міжнароднай канферэнцыі ў Мінску
Неабходная прапрацоўка прававога механізма прызнання факта генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на міжнародным узроўні — адна з асноўных тэм, якія абмяркоўваліся ў Мінску на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да 77-годдзя з дня прыняцця Канвенцыі ААН аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго.
Гродзенскі драмтэатр вядомы як выдатны помнік мадэрнізму Усходняй Еўропы
... Першыя спектаклі ў Гродне праходзілі ў будынку тэатра гродзенскага старасты А. Тызенгаўза, пабудаваным у 1780-я гады. У 1859-м ён быў павялічаны за кошт прыбудоў, у 1940-м надбудаваны 3-ці паверх, у 1975 праведзена рэканструкцыя. Сам жа гродзенскі абласны драмтэатр быў створаны ў верасні 1947 года на базе пераведзенага ў Гродна Бабруйскага абласнога драматычнага тэатра. Першым мастацкім кіраўніком тэатра стаў Мікалай Аляксандравіч Кавязін. Адкрыўся тэатр 20 кастрычніка 1947 года спектаклем «Праўда добра, а шчасце лепш» А. Астроўскага.
Гераічны рэйд экіпажа савецкага танка ў першы дзень акупацыі Мінска
14 ліпеня 1941 года ў амерыканскім часопісе Time з’явілася заметка «Трэці тыдзень вайны — у пошуках другога дыхання». У ёй быў «мінскі» абзац...
За адзін толькі тыдзень браканьеры вылавілі больш за 800 кг рыбы
У апошнія гады зімы не надта цешаць нас моцнымі маразамі і шчыльным снежным покрывам, а прырода найчасцей малюе шэрыя пейзажы. Але нават калі падлёдная рыбалка страчвае актуальнасць, водныя аб’екты працягваюць знаходзіцца пад пільнай увагай супрацоўнікаў Дзяржінспекіцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Бесперапынна кантраляваць абстаноўку дазваляе эфектыўна арганізаванае ўзаемадзеянне з праваахоўнымі і прыродаахоўнымі ведамствамі, карыстальнікамі паляўнічых і рыбалоўных угоддзяў.
Ва Узброеных Сілах Беларусі працягваецца праверка баявой гатоўнасці
У ходзе праверкі баявой гатоўнасці гарадскія і раённыя ваенкаматы краіны праводзяць прыём ваеннаслужачых запасу.
Як добраўпарадкавалі Мінск адразу пасля вызвалення
Жанчыны працуюць над аднаўленнем горада Мінска. Фота зроблена, верагодна, вясною 1951 года. Левая вежа «варотаў» горада архітэктара Рубаненкі (ён, дарэчы, ніколі не жыў у Мінску, але якую памяць пра сябе пакінуў!) яшчэ ў будаўнічых лясах, цалкам жа гэты дом, якія ўзводзіўся для работнікаў Беларускай чыгункі, здадуць у 1952-м. Правая вежа яшчэ на стадыі будаўніцтва восьмага паверха, апошнюю секцыю гэтага дома здадуць у эксплуатацыю толькі ў снежні 1953 года.