Навiны
498
Прэзідэнт уручыў прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва, спецпрэміі «Беларускі спартыўны Алімп»
08.01.2026
Яшчэ адна традыцыя суверэннай Беларусі на пачатку новага года сабрала ў Палацы Рэспублікі прадстаўнікоў духавенства і мастацтва, рэстаўрацыйнай сферы, сродкаў масавай інфармацыі, органаў унутраных спраў. Таксама сярод лаўрэатаў — бібліятэкары, педагагічныя работнікі, рамеснікі, музыканты і, вядома, спартсмены. Такога высокага прызнання ўсе гэтыя людзі, цэлыя калектывы ўдастоены за добрасумленную працу на карысць Радзімы, захаванне яе духоўнай і культурнай спадчыны, праслаўленне краіны на міжнароднай арэне.