Навiны
381
У Мінску прайшоў фінал конкурсу народных выканальніцкіх мастацтваў «Душа народная»
18.10.2025
Адна з яркіх падзей маштабнага «Душэўнага фестывалю», які завершыцца 18 кастрычніка, сабрала на сцэне Мінскага гарадскога палаца культуры больш за два дзясяткі калектываў і салістаў з Беларусі і Расіі. І ўсё дзеля аднаго — даказаць, што народная музыка жыве, развіваецца і працягвае заваёўваць сэрцы публікі. Мэтай конкурсу стала падтрымка і развіццё народнага музычнага мастацтва, адкрыццё новых імён і папулярызацыя маладых талентаў.