Навiны
На форуме «Зроблена ў Беларусі» ў Пекіне падпісаны кантракты на больш як $70 млн на пастаўку прадукцыі АПК
На прэзентацыйным форуме «Зроблена ў Беларусі» ў Пекіне падпісана 15 кантрактаў на пастаўку прадукцыі АПК, паведамляе БелТА.
Па высокім стандарце
Якасць тавараў і паслуг — тое, чым мы сапраўды можам ганарыцца. Як унутры краіны, так і далёка за яе межамі ведаюць, што «Зроблена ў Беларусі» — сведчанне гарантавана высокага ўзроўню. Прыярытэтныя мэты аб’яўленай Прэзідэнтам пяцігодкі якасці — далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін. А ў аснове якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі і паслуг ляжаць стандарты. Чым больш прагрэсіўны ўзровень іх патрабаванняў, тым, адпаведна, лепшая якасць. Стандарты аказваюць значнае станоўчае эканамічнае ўздзеянне, стымулюючы распрацоўку новай прадукцыі і ўдасканаленне існуючай, спрыяючы развіццю рынку і паляпшэнню ўмоў паставак.