Навiны
246
Выстаўка ў галерэі FARBA вяртае ў дзяцінства
18.01.2025
Паглыбіцца ў атмасферу цудаў і зноў апынуцца ў дзяцінстве, дзе ўсе, нават самыя неверагодныя, фантазіі ажываюць, можна на выстаўцы «Зімняя казка» ў мастацкай галерэі FARBA. Творцы паспрабавалі адлюстраваць беларускія калядныя традыцыі праз сучасны светапогляд, захоўваючы аўтэнтычнасць нашай культуры, багацце народных звычаяў і ўтульнасць беларускіх «вячорак».