Навiны
483
На «Маладзечнамэблі» ўкладаюць у вытворчасць прадукцыі не толькі ўменне, але і душу
11.06.2025
Выбіраючы мэблю для дома, мы рэдка задумваемся, колькі працэсаў задзейнічана ў яе вытворчасці і як увогуле з каркаса, паралону, скуры або тканіны ў выніку атрымліваецца канапа. Каб адказаць на гэтае пытанне, а таксама даведацца, за кошт чаго дасягаецца высокая якасць айчыннай мэблі, карэспандэнты «Звязды» накіраваліся на адно з прадпрыемстваў Міншчыны — ЗАТ «Маладзечнамэбля».