Навiны
192
Аcіповічы запрашаюць на экафестываль «Ціхае паляванне»
11.09.2025
Мерапрыемства адбудзецца ў гэтыя выхадныя — 13-14 верасня. Гэта фестываль ад стваральнікаў знакамітай «Бард-рыбалкі», які папулярызуе экакультуру, беражлівыя адносіны да прыроды, прапагандуе здаровы і актыўны лад жыцця, яднанне з прыродай пад аўтарскую песню, жывую музыку і паэзію. Вось ужо ў чацвёрты раз ён праходзіць на базе адпачынку «Бярозкі» з выглядам на лес і маляўнічае Асіповіцкае водасховішча.