Навiны
Штогод больш за 3,5 тыс. удзельнікаў. У Беларусі стартуе XIX «Энергамарафон»
Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі аб’яўляе аб правядзенні ў 2025-2026 навучальным годзе XIX рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон», паведамілі БелТА.
Беларускі праект «Энергамарафон» — сярод пераможцаў конкурсу «Зялёная Еўразія»
На палях Еўразійскага эканамічнага форуму адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў Міжнароднага кліматычнага конкурсу «Зялёная Еўразія».
Лепшыя праекты «Энергамарафона» заслугоўваюць таго, каб быць рэалізаванымі
Такі пасыл прагучаў падчас правядзення ў Магілёве XVIII рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон». Мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай падзеі, праходзілі ў абласным цэнтры на працягу двух дзён. На выставе ў Магілёўскім электратэхнічным каледжы можна было ўбачыць напрацоўкі ў сферы энергазберагання нават дашкольных ўстаноў. Тут адбылася прэзентацыя праекта «Кліматычная шкатулка» і КВІЗ па пытаннях змянення клімату. З маленства дзеці вучацца рацыянальна адносіцца да прыродных багаццяў, быць беражлівымі ў быце, эканоміць святло і ваду.