Навiны
442
Стварэнне ўмоў для развіцця фондавага рынку можа прыцягнуць буйныя кампаніі на айчынную біржу
30.10.2025
На базе Беларускай валютна-фондавай біржы ў Мінску адбылося пашыранае сумеснае пасяджэнне Пастаянных камісій Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, а таксама па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве. Было разгледжана развіццё фондавага рынку ў рамках рэалізацыі прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і забеспячэння эканамічнай бяспекі нашай краіны.