Навiны
Беларускі ўсё часцей спрабуюць сябе ў ІT і прадпрымальніцтве
Апошнім часам істотна расце ўдзельная вага жанчын у ІT-сферы. Як расказала намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Наталля ТАРАСЮК, сёння ў гэтай галіне іх 34 %. Акрамя гэтага, жанчыны часцей за мужчын шукаюць дадатковую работу. Сярод прадпрымальнікаў Беларусі 42 % — жанчыны, прычым кожная дзявятая — гэта работадавец. Больш за 50 % з іх — дырэктары або загадчыкі магазінаў, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі ў сферы паслуг і нават уладальніцы аграсядзіб.
Што цікавага на выстаўцы Dіgіtal Expo — 2025
Міжнародная выстаўка Dіgіtal Expo — 2025 праходзіць з 17 да 20 чэрвеня ў Мінску. Гэта ўнікальная пляцоўка абмену вопытам, якая аб’ядноўвае прафесіяналаў лічбавай індустрыі. Сёлета ў выстаўцы бяруць удзел больш за 90 кампаній і арганізацый, сярод якіх лідары ІT-рынку Беларусі, Расіі і Кітая. Так, на працягу чатырох дзён пройдзе больш за 20 мерапрыемстваў, на якіх эксперты абмяркуюць актуальныя выклікі лічбавай эпохі ад дыгіталізацыі ў прамысловасці да тэхналогій і рашэнняў для развіцця разумных гарадоў.
Праекты ЕАБР прэзентавалі на Dіgіtal Almaty 2025
У рамках міжнароднага лічбавага форуму Dіgіtal Almaty 2025, які прайшоў 31 студзеня — 1 лютага ў Алматы, намеснік старшыні праўлення Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) Тыгран Саркісян прадставіў перадавыя лічбавыя праекты фонду лічбавых ініцыятыў банка.