Навiны
399
У Магілёве плануюць аднавіць Свята-Траецкі храм
29.07.2025
Яго падмурак быў знойдзены пры рэканструкцыі моста імя Яшына на Пушкінскім праспекце ў 2016 годзе. У гэтую нядзелю да месца былога храма быў здзейснены хросны ход і закладзена капсула з граматай, якая падпісана архіепіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім Сафроніем і мэрам Магілёва Сяргеем Чартковым. Уладыка Сафроній правёў малебен Прасвятой Тройцы ў гонар адраджэння святыні.