Навiны
193
Аляксандр Вярсоцкі: Грамадства гатова да таго, каб ісці эвалюцыйным шляхам
22.01.2025
Прыгожая Ліда, на ўвесь свет вядомая велічным замкам, даўно займела назву прамысловага горада. Прадукцыя, якая вырабляецца на мясцовых прадпрыемствах, заслужана стала брэндавай: попыт на «лідскае» — гэта не проста паказчык высокай якасці тавараў, а і прытрымліванне традыцый, якія на Лідчыне захоўваюцца стагоддзямі. Раён мацнее сацыяльнымі аб’ектамі, сучаснай медыцынай, культурнымі здабыткамі. Моладзь застаецца на сваёй зямлі, аб чым сведчаць шматпавярховікі, якія, быццам грыбы пасля дажджу, пашыраюць гарадскі ландшафт.