Навiны
649
Новая сусветная рэальнасць цягне змены гаспадарчых укладаў
08.11.2025
Парадокс: санкцыі, пратэкцыянізм і іншыя бар’еры ў свеце растуць. А глабальны гандаль не знаходзіцца ў стагнацыі. Тавараабмен працягваецца. Але сёння ён больш канцэнтруецца на сыравіне і гатовых вырабах. Такая новая рэальнасць: літаральна ўсе дзяржавы імкнуцца ў рамках магчымасцяў сканцэнтраваць у сваёй юрысдыкцыі максімальную дабаўленую вартасць разам з ланцужкамі яе атрымання. І гэтая распаўсюджаная сёння стратэгія павінна прывесці да змены гаспадарчых укладаў. Пра гэта гаварылі на XXVІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця», якая прайшла ў Мінску.