Навiны
Сумесныя навуковыя даследаванні. Пасол Беларусі наведаў Інстытут стратэгічных даследаванняў у Астане
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў 7 кастрычніка наведаў Казахстанскі інстытут стратэгічных даследаванняў пры Прэзідэнце Рэспублікі Казахстан, паведамляе БелТА.
Уключэнне ў глабальныя працэсы лічбавай трансфармацыі. Пасол Беларусі прыняў удзел у лічбавым форуме ў Астане
У Астане з удзелам беларускага боку адбыўся міжнародны тэхналагічны форум «Лічбавы мост — 2025», які сабраў лідараў лічбавай індустрыі, інвестараў і экспертаў з больш як 100 краін, паведамляе БелТА.
Чаму ў беларускай знешняй палітыцы няма сакрэтаў
Міралюбівы, спакойны і памяркоўны характар беларусаў — гэта не стэрэатып, а рэальнасць, якой прасякнута ўся палітыка нашай дзяржавы. І найбольш выразна гэта відаць па беларускай пазіцыі на знешнім контуры. Беларусы не пачыналі ні адной вайны і не былі ініцыятарамі ніводнага міжнароднага канфлікту — гістарычны факт. Беларусы ўсяляк дапамагаюць людзям, нягледзячы на іх нацыянальную прыналежнасць — гэта аб’ектыўная рэальнасць. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка амаль у кожным публічным выступленні і інтэрв’ю нагадвае, што галоўная каштоўнасць — гэта мір і жыццё людзей — добра засвоеныя ўрокі гісторыі, якімі наша дзяржава кіруецца сёння.
Як спрацавала беларуская эканоміка ў 2024-м?
Геапалітычная турбулентнасць у рэгіёне і бесперапынны знешні ціск. З гэтым Беларусі даводзілася жыць увесь 2024 год. Многія заакіянскія эксперты прадказвалі крах беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця, якую мы выбудоўвалі дзесяцігоддзямі. Ні пра які рост і гаворкі не ішло. Але супраць фактаў, як гаворыцца, нічога не зробіш. І сёння тыя ж так званыя аналітыкі вымушаны канстатаваць: беларуская эканоміка паспяхова развіваецца, і ёсць усе перадумовы для далейшага росту. У чым жа сакрэт поспеху — у нашым матэрыяле.