Навiны
175
ФПБ аказала дапамогу Аршанскаму аграрнаму каледжу
27.05.2026
Для практычнай падрыхтоўкі навучэнцаў набыта сучаснае навучальнае абсталяванне. Размова ідзе аб інтэрактыўных стэндах-трэнажорах для вывучэння такіх вучэбных прадметаў, як «Машыны і абсталяванне ў жывёлагадоўлі» і «Наладка, эксплуатацыя і сэрвіснае абслугоўванне аўтаматызаванага абсталявання ў жывёлагадоўлі». Гэта дасць магчымасць навучэнцам атрымаць практычны вопыт работы з тэхналогіямі, якія ўжо прымяняюцца на сучасных сельскагаспадарчых прадпрыемствах.