Навiны
427
Аграрная галіна становіцца адной з найбольш высокатэхналагічных у беларускай эканоміцы
18.06.2025
Асаблівасць сельскагаспадарчай ВНУ ў тым, што 70 % яе студэнтаў павінны быць мэтавікі. Сёння сельская гаспадарка развіваецца сямімільнымі тэмпамі — павялічваецца колькасць МТК з рабатызаванымі даільнымі ўстаноўкамі, укараняюцца спадарожнікавыя тэхналогіі ў земляробстве, аўтаматызуецца сельскагаспадарчая тэхніка. За кошт павышэння тэхналагічнасці заробкі ў гэтай галіне растуць. З атрыманнем жылля ў маладых спецыялістаў таксама няма праблем. Ну чым не пляцоўка для добрага кар’ернага старту? З 760 чалавек, якіх Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (БДСГА) збіраецца набраць на дзённую форму навучання, 453, як плануецца, павінны быць абітурыенты-«мэтавікі».