Навiны
161
«З лялькай стаць адным цэлым». Заснавальнік Беларускага тэатра «Лялька» аб спецыфіцы акцёрскай ігры
28.10.2026
Адзін з няпростых напрамкаў у тэатральным мастацтве — работа з лялькамі. Тут акцёр павінен паказаць не столькі асабістыя якасці і майстэрства, колькі «ажывіць» героя, з якім выходзіць на сцэну. Лялька становіцца галоўнай дзеючай асобай, і талент артыста заключаецца ва ўменні прымусіць гледача паверыць, што ў марыянеткі ёсць душа, характар і цэлая гісторыя. Заснавальнік і ў мінулым мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра «Лялька» Віктар Клімчук, які сёння адзначае 80-годдзе, расказаў, наколькі складана ўжывацца ў такія ролі, чым адрозніваюцца спектаклі для дзяцей і дарослых, а таксама аб духоўным і выхаваўчым складніку пастановак, паведамляе БелТА.