Навiны
«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»
Абвешчаная ўказам Прэзідэнта пяцігодка якасці стане лагічным працягам таго, над чым беларусы разам са сваім лідарам працуюць ужо трыццаць гадоў — каб жыць у нашай любімай краіне было мірна, спакойна, зручна і прыгожа. Падпісаны ўчора Аляксандрам Лукашэнкам дакумент можна назваць без перабольшвання дэкларацыяй жыцця беларусаў на бліжэйшыя пяць гадоў. Прыярытэтнымі мэтамі боіжэйшых пяці гадоў названыя далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін. Самыя важныя рэчы для дабрабыту грамадзян і захавання незалежнасці.
Валерый Малашка расказаў аб навацыях у сферы дзяржабароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей
Праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння правоў дзяцей» унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў 20 снежня. Дакумент рыхтуецца да разгляду дэпутатамі ў першым чытанні. Аб навацыях законапраекта БелТА расказаў старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Валерый Малашка.