Навiны
Чаму далікатная бландзінка выбрала замест якога-небудзь офіса камбайн?
Карэспандэнт газеты «Звязда» адправілася ў Воранаўскі раён, каб сустрэцца з жамчужынай КСУП «Эліт-Агра» — Інэсай БУНЕВІЧ, якая ўжо шэсць гадоў водзіць трактар і пяць — камбайн. Дзяўчына прывыкла да ўвагі рэпарцёраў і ставіцца з разуменнем да цікавасці прэсы.
У Воранаўскім раёне двухгадовая дзяўчынка ўпала ў сажалку — дзіця знаходзіцца ў рэанімацыі
У вёсцы Утканы Воранаўскага раёна двухгадовая дзяўчынка ўпала ў сажалку. Як паведамілі sb.by ў Гродзенскай абласной арганізацыі АСВОД, інцыдэнт адбыўся днём 25 красавіка. Маці дзяцей знаходзілася ў двары з дачкой 2023 года нараджэння і сынам 2021 года нараджэння. Жанчына ненадоўга адцягнула ўвагу на хатнія справы, а калі ўбачыла дзяцей у акно, яны ўжо былі каля вады. Выбегшы на вуліцу, маці выявіла дачку ў сажалцы.
На Воранаўшчыне пазнаюць свой край
Воранаўскі райвыканкам, Воранаўскі раённы Савет дэпутатаў працоўных пры падтрымцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 5 лістапада праводзяць навукова-практычную краязнаўчую канферэнцыю «Воранаўскія чытанні». У гарадскі пасёлак Воранава збяруцца настаўнікі, краязнаўцы, музейныя работнікі, пісьменнікі з Воранаўскага раёна, Гродна і Гродзенскай вобласці, з Мінска.