Навiны
208
У Дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны далі старт новаму этапу агульнарэспубліканскай акцыі «Разам з мастацтвам»
25.03.2025
Днямі ў Дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны далі старт новаму этапу агульнарэспубліканскай акцыі «Разам з мастацтвам», якую праводзіць Маладзёжны тэатр эстрады пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Сёлета ў планах арганізатараў — папоўніць геаграфію маштабнага мерапрыемства 18 новымі маршрутамі. Усе дыялогавыя пляцоўкі і канцэртныя праграмы прымеркаваныя да 80-годдзя Вялікай Перамогі і пройдуць пад дэвізам «Слава Пераможцам!».