Навiны
264
Аб асаблівасцях веснавой сяўбы — 2026 даведаліся ў самай буйной гаспадарцы Віцебскай вобласці
06.05.2026
Пасля далучэння ў выніку рэарганізацыі да прадпрыемства шэрагу сельскіх гаспадарак ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» займае крыху менш за палову ўсіх зямель сельскагаспадарчага прызначэння Віцебскага раёна. Пры гэтым аб’ём валавай вытворчасці прадукцыі раслінаводства складае 55–60 % ад раённага ўзроўню. Традыцыйна на прадпрыемстве стаўку робяць на азімыя культуры, і дзве трэці ў агульным кліне сяўбы займае азімая. Але ж і на вясну работы хапае. У планах было засеяць больш за 8,2 тысячы гектараў. Выкананне складае амаль 100 %.