Навiны
Сталіца абнаўляе дарогі і пуцеправоды
Будаўнічая галіна сталіцы не спыняецца ні на дзень. Пакуль жыхары і госці горада карыстаюцца звыклымі маршрутамі, дарожнікі і інжынеры ўжо фарміруюць аблічча Мінска бліжэйшых гадоў. Якія аб’екты ў прыярытэце і калі чакаць адкрыццяў? Сваім бачаннем дзеліцца кіраўнік профільнага прадпрыемства.
Рамонт пуцеправода паміж пр. Незалежнасці і вул. Маскоўскай у Мінску выйшаў на фінішную прамую
Работы па рамонце пуцеправода паміж пр. Незалежнасці і вул. Маскоўскай у Мінску выйшлі на фінішную прамую. Пра гэта паведаміў дырэктар ГП «Гардарбуд» Сяргей Панеў, паведамляе БелТА.
Што робіцца сталічнымі службамі, каб Мінск не ператвараўся ў Венецыю?
Летнія трапічныя ліўні становяцца галаўным болем для мінчан і гарадскіх улад: падтопленыя вуліцы і магазіны, плаваючыя машыны, спынены на некалькі гадзін грамадскі транспарт... Сталічныя ўлады каторы год імкнуцца вырашыць праблему гарадскіх патопаў. Год таму будаўніцтвам аб’ектаў ліўневай каналізацыі занялося прадпрыемства «Гардарбуд». Ужо сёлета ў эксплуатацыю будзе здадзены адзін з найбольш буйных праектаў — ліўневы калектар «Яркава». І, як абяцаюць спецыялісты, з паступовай рэалізацыяй усёй праграмы, вады на сталічных вуліцах падчас ліўняў будзе ўсё менш і менш.