Навiны
Як замежнікі адаптуюцца да працы ў Беларусі, расказваем на прыкладзе завода ў Гатава
У Мінскім вытворчым гарбарным аб’яднанні паспяхова працуюць спецыялісты з розных краін. Каля 10 чалавек з Украіны, 50 — з Туркменістана, ёсць работнікі з Азербайджана. У цэлым замежныя супрацоўнікі складаюць каля 10-11% ад агульнай колькасці працаўладкаваных, паведамляе «Прысталічча».
Інтэрнацыянальныя цэхі. Як на гарбарным прадпрыемстве ў Мінскім раёне вырашаюць кадравую праблему
У калектыве Мінскага вытворча-гарбарнага аб’яднання, размешчанага ў пасёлку Гатава Мінскага раёна, цяпер працуюць больш як 50 выхадцаў з Туркменістана. Характэрна, што прыехалі працоўныя мігранты ў Беларусь не адначасова — спрацаваў эфект «сарафаннага радыё»: першапраходцы расказалі сваім суайчыннікам, як ім жывецца ў Беларусі. І вось вынік: цэхі прадпрыемства сталі інтэрнацыянальнымі. Ці не перашкаджае гэта вытворчаму працэсу, які вопыт работы з працоўнымі мігрантамі назапашаны прадпрыемствам і якія пункты ў бліжэйшы час могуць з’явіцца ў правілах унутранага працоўнага распарадку, даведаліся карэспандэнты БелТА.
Дзяржстандарт забараніў прадаваць у Беларусі пюрэ хуткага гатавання — прычынай стала кішачная палачка
Дзяржстандарт забараніў прадаваць у Беларусі бульбяное пюрэ хуткага гатавання расійскай вытворчасці. Пачынаючы з сённяшняга дня, яе забаронена імпартаваць і рэалізоўваць у магазінах нашай краіны. Прычынай стала «недапушчальная наяўнасць бактэрыяй» — кішачнай палачкі. Аб гэтам паведамілі Smartpress. by.