Навiны
270
Як у ДАЛ «Касмадром» рыхтаваліся да прыезду дзяцей
29.05.2026
Гады ідуць, часы імкліва мяняюцца, а любоў хлопчыкаў і дзяўчынак да адпачынку ў дзіцячых аздараўленчых лагерах не памяншаецца. У гэтым годзе ў Гродзенскай вобласці плануюць аздаравіць у летні перыяд 2026 года 50 716 дзяцей. У лагерах з кругласутачным знаходжаннем будуць адпачываць 21 628 чалавек, а ў лагерах з дзённым знаходжаннем — 29 174. У 26 стацыянарных лагерах, якія будуць працаваць у некалькі змен, адпачнуць 16 000 дзяцей. Традыцыйна працягнуць работу профільныя лагеры для адораных дзяцей, такія як «Навука», «Валанцёр — лідар» і «Піянер — лідар».