Навiны
Шаўцоў: Кожны восьмы беларус — член Чырвонага Крыжа
Кожны восьмы беларус — член Чырвонага Крыжа. Пра гэта ў праграме «Рэцэпт сапраўднага беларуса» на «РТР-Беларусь» расказаў генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.
Шаўцоў: Сённяшняя праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця — гэта касмічны рывок наперад
Сённяшняя праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця — гэта касмічны рывок наперад. Аб гэтым сказаў генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу Дзмітрый Шаўцоў, паведамляе БелТА.
Месячнік Чырвонага Крыжа стартаваў у Беларусі
Штогадовы месячнік Чырвонага Крыжа стартаваў 8 мая і працягнецца да пачатку чэрвеня. Традыцыйна ён будзе насычаны інфармацыйнымі, адукацыйнымі і дабрачыннымі акцыямі ва ўсіх рэгіёнах краіны. Выстаўкі пра работу грамадскага аб’яднання, у тым ліку ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адкрыюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, дыялогавая пляцоўка «Шчаслівая сям’я — шчаслівае дзяцінства» пройдзе ў Гомелі, інтэрактыўная пляцоўка будзе працаваць у Дзень сям’і ў Парку Горкага ў Мінску, інтэрактыўная гульня «Бяспечна для жыцця» сумесна з МНС, ДАІ і АСВОД будзе арганізавана ў Гродна.
Адносіны Беларусі і Расіі — узор раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага міждзяржаўнага супрацоўніцтва
Першы афіцыйны візіт беларускага лідара пасля выбрання на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў здзейснены ў Расійскую Федэрацыю, што вельмі знакава. Гучныя заявы і рэзанансныя выступленні ў Савеце Федэрацыі і СМІ пачулі, без перабольшання, на ўсёй планеце. Як заўсёды, наш Прэзідэнт агучваў пазіцыю Беларусі як па ўнутраных пытаннях, так і знешняга парадку дня ва ўласцівай яму манеры — шчыра, адкрыта і часам эмацыянальна, але галоўнае — трапна і ад душы.
«Вельмі важна даваць людзям магчымасць задаваць пытанні, дыскутаваць»
Галоўнае — атрымаць зваротную сувязь. Да вас будзе самы вялікі давер, самая вялікая ўвага. І людзі будуць разумець, што вы да мяне даведзяце праблемы, якімі жыве той народ, што пойдзе на выбары.