Навiны
234
У Палацы Незалежнасці пабывалі госці з суседняга будынка — ЗАТ «Атлант»
13.02.2025
Тыя, хто праязджаў сёння па вуліцы Арлоўскай у Мінску каля Палаца Незалежнасці, маглі заўважыць нязвыклую актыўнасць. У гэтым месцы горада, звычайна даволі нешматлюдным, у бок палаца ішлі дзясяткі людзей, якія падзяліліся на невялікія кампаніі. Менавіта так, пешшу, а не на аўтобусах, як гэта бывае заўсёды, дабіраліся да месца экскурсанты — работнікі ЗАТ «Атлант», размешчанага праз дарогу ад Палаца Незалежнасці.