Top.Mail.Ru

Навiны

«Залаты шлягер» у Магілёве набірае абароты і «раскрывае гармонію і веліч музыкі»

«Залаты шлягер» у Магілёве набірае абароты і «раскрывае гармонію і веліч музыкі»

Апошні тыдзень кастрычніка праходзіць у Магілёве пад знакам міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер». 29 кастрычніка ў яго рамках у Лядовым палацы Магілёва выступіць з сольнікам народны артыст Расійскай Федэрацыі Алег Газманаў, а на сцэне Магілёўскай абласной філармоніі адбудзецца канцэрт італьянскага спевака і прадзюсара Рыкарда Фарэзі ў суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Леаніда Іванова Магілёўскай абласной філармоніі. Мерапрыемствы, прысвечаныя міжнароднаму музычнаму фестывалю, праходзяць таксама ў Бабруйску і Крычаве. Гэта не толькі канцэрты, але і выставы, кінапрагляды, спектаклі, сустрэчы з пісьменнікамі, майстар-класы, творчыя майстэрні, дыскатэкі. 

Ісачанка на адкрыцці «Залатога шлягера»: гэта брэнд не толькі рэгіёна, але і ўсёй Беларусі
178

Ісачанка на адкрыцці «Залатога шлягера»: гэта брэнд не толькі рэгіёна, але і ўсёй Беларусі

«Залаты шлягер» — гэта брэнд не толькі рэгіёна, але і ўсёй Беларусі. Такім меркаваннем з журналістамі ўчора падчас урачыстага адкрыцця Міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер» у Магілёве падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, паведамляе БелТА.

Лукашэнка: Фестываль «Залаты шлягер — 2025» набірае моц і пашырае кола адданых прыхільнікаў

Лукашэнка: Фестываль «Залаты шлягер — 2025» набірае моц і пашырае кола адданых прыхільнікаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў гасцей, удзельнікаў і арганізатараў міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер — 2025» з адкрыццём творчага форуму. Аб гэтым паведамляе БелТА.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю