Навiны
676
Навялі парадак — і ў верасні каля гаючай крыніцы зацвілі пралескі
21.11.2025
Старшыня Запольскага сельсавета Святлана Валчкова прызнаецца, што ёй вельмі пашчасціла і з тэрыторыяй, і з людзьмі. Бялыніцкі край багаты на прыгожыя мясціны, а паняцце малая радзіма для асноўнай часткі яе насельніцтва не пусты гук. Актывістаў, якія гатовы паўдзельнічаць і рублём, і працай у добрай справе, тут заўсёды хапала. А сёлетні год наогул стаў стымулам для рэалізацыі шэрагу мясцовых ініцыятыў.